Беларусы ў свеце, 10 (173) 2016

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (173) 2016

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2016 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Канцэртнае турнэ па Злучаных штатах Амерыкі гурта “Стары Ольса” можна параўнаць з гастролямі па ЗША ансамбля “Песняры” ў 1976 годзе. На сяброўскай сустрэчы музыканты адказалі на пытанні, падзякавалі гукарэжысёру, дызайнеру і валанцёрам, якія дапамаглі збіраць сродкі на альбом і на тур, а пасля запрасілі ўсіх на прэзентацыю альбома, якая адбудзецца 20 лістапада ў ДК МАЗ. Музыкі наведалі 20 штатаў, адыгралі 23 вялікія канцэрты ў гарадах і зрабілі 35 выступаў на фестывалях і ў клубах. Частка музычнага матэрыялу складалася з кавераў у медыявальным стылі на сусветна вядомыя рок-хіты з альбома “Medieval Classic Rock”, частка – з аўтарскіх твораў і апрацовак старажытных беларускіх мелодый. Альбом быў выдадзены амерыканскай фірмай “Cool Hat Records LLS”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле