Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2016-11-06
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2016 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лістапад мае для Гродзеншчыны асаблівае значэнне. У гэтым месяцы прыпадае ўрачыстасць заступніцы дыяцэзіі – Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Выбар апякункі нашых земляў невыпадковы. Разам з узнікненнем дыяцэзіі быў прызначаны яе першы біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прыбыў у Гродна з Вільнюса, адкуль бярэ пачатак культ цудатворнага абраза. Распачынаючы сваю паслугу, ардынарый вельмі хацеў даручыць будучыню мясцовага Касцёла Вастрабрамскай Панне. І вось ужо на працягу 25-ці гадоў Маці Міласэрнасці вядзе нас па дарогах веры, прыходзіць на дапамогу, ахінае плашчом літасці і з’яўляецца, перш за ўсё, цярпліва слухаючай Мамай. Бо такое Яе заданне. Марыя па-асабліваму адчула міласэрнасць. За ўдзел у яе аб’яўленні Найсвяцейшая Панна заплаціла сваім сэрцам. Гэтая ахвяра цесна звязана з крыжом Сына, каля якога стаяла на Кальварыі. Там пазнала цану Божай міласэрнасці, наколькі яна вялікая
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця