Слова Жыцця, 19 (454) 2016

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

19 (454) 2016

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2016-10-23

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2016 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Час пралятае вельмі хутка. Вось-вось распачнецца лістапад – месяц роздуму над сэнсам жыцця і яго мінучасці. А тое, будзе гэты роздум радасным і поўным надзеі ці сумным і прыгнятальным, залежыць ад нашай веры ў жыццё пасля смерці. Халодныя лістападаўскія дні звычайна атаясамліваюцца ў хрысціян з могілкамі, памяццю і малітвай за памерлых. Мы наведваем іх магілы, атрымліваем адпусты. Перад вачамі паўстаюць твары людзей, якіх ужо няма. Але ці сапраўды няма? Нават калі не побач, яны на самой справе ёсць і надалей будуць. Трэба толькі ў гэта паверыць і быць цярплівымі. Калісьці з імі абавязкова сустрэнемся.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле