Месца выхаду: Смаленск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Інбелкульт
Памеры: 518 с.
ISBN: 978-5-00076-014-7
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва
Copyright © 2014 by Інбелкульт, Аляксандр Краўцэвіч
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3325]
У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова-папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы вядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню. “У першы том збору твораў увайшлі ненавуковыя творы — гэта эсэ, публіцыстыка, рэфлексіі, рэпартажы, якія былі напісаныя ў прамежку з сярэдзіны 80-х мінулага стагоддзя да сённяшняга дня. Там ёсць, напрыклад, мае допісы ў блог на сайце “Беларускі партызан” пра падзеі. Гэтыя тэксты адбіраліся рэдактарам Алесем Пашкевічам, які падказаў структуру гэтай кніжкі, адбіраліся па такім прынцыпе, каб тэксты былі цікавыя не толькі аўтару, але і камусьці яшчэ”. (Аляксандр Краўцэвіч, Радыё Рацыя)
Беларускія аўтары: Краўцэвіч Аляксандр
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор