Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016-09
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Copyright © 2016 by МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзевяць цыклаў (ці «гранаў», як у аўтара) раскрываюць розныя праявы ўнутранай біяграфіі Сяргея Украінкі, але пытанні і тэмы «рубам» не ставяцца – аўтар называе іх, у поўнай адпаведнасці з сімвалісцкай спадчынай, крыху няпэўна, туманна: «Замова», «Тэарэма», «Род», «Повязь», «Дзівасіл», «Сон», «Пачуццё», «Ухмылка», «Начаткі». Разам з тым, пэўную логіку ў менавіта такім структураванні можна адчуць. Чытаючы той ці іншы цыкл, мэтазгоднасць уключэння верша ў яго разумеецца, але не так пляската, як гэта маглі б падаць школьныя падручнікі: вершы пра мову, грамадзянская лірыка, гістарычная тэма і г.д. Класіфікацыя тут калі і верагодная, то гэткая ж туманна-сімвалічная, як і сама структура кнігі Украінкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша