Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2016-09-09
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Зоры не спяць
Copyright © 2009-2016 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Нашчадкаў даносчыка на кіраўніка антырасейскага паўстання 1863 года вяскоўцы дагэтуль лічаць «чужымі». Справу пра даносчыка ў Гарадзенскім гістарычным архіве раскапаў гісторык Алесь Смалянчук. Селянін Восіп Радкевіч падчас паўстання 1863 года пісаў даносы на паўстанцаў. Гісторык высветліў, што яшчэ ў 1848 годзе «герой», адстаўны жаўнер, пераехаў з Кобрыншчыны ў мястэчка Новы Двор, сёння гэта Свіслацкі раён Гарадзенскай вобласці. І паехаў туды. «Там заканчвалася набажэнства ў царкве, выходзілі людзі адтуль. Я проста падышоў і запытаў пра Радкевіча. І першая фраза была вельмі цікавая: Радкевічы ў нас ёсць, але гэта – чужыя людзі», – узгадвае Алесь Смалянчук у эфіры праграмы «Зоры не спяць», у якой разважае пра ментальнасць і псіхатып беларуса.
Відэа: Зоры не спяць
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкія сэрыі: Зоры не спяць
Каталёг: Kamunikat.org