Вожык, 6 (1533) 2016

Вожык

грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі часопіс

6 (1533) 2016

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2016-06

Editor: Ганна Аляксандраўна КІСЛУШЧАНКА

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Побач з вёскаю, у старым лесе, жыў маленькі зайчык Захарка. Быў ён лупавокі, з вялікімі вушкамі. А бегаў так шпарка, што ніхто не мог яго перагнаць. З-за гэтага і далі яму мянушку — Даўгалыгі. Забег аднойчы Захарка ў вёску. Прыпыніўся каля крайняй хаты, у якой жыла бабуля Наста. Капустка ў яе расла дужа хрумсткая, а морква — салодкая і сакавітая! Як жа тут устрымацца і не паспытаць гародніны? Вось і вырашыў Даўгалыгі крышку паласавацца. Хацеў ужо ўлезці ў грады, але ўбачыў нейкага хлопчыка. Той хутка-хутка бегаў па двары. Калі Даўгалыгі прыгледзеўся лепей, то зразумеў, што ён ездзіць. На колах! Зацікавіўся зайка гэтым дзівам, падбег бліжэй.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Вожык

View/ Download This Chapter/ Article... увесь нумар у адным файле