Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2016-08-28
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2016 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сёння канікулы саступаюць месца навуцы. Ужо праз некалькі дзён распачнецца новы школьны і катэхетычны год – час навучання, працы, здабывання ўменняў і навыкаў. “Усё мае свой час, і ёсць вызначаная гадзіна на ўсе справы пад небам” (Ках 3, 1). Самыя прыемныя дні ў годзе скончыліся разам з канікуламі. Мінуў час забаў і адпачынку, радасці і свабоды. Мы яшчэ доўга будзем успамінаць зялёныя лясы, рэкі, лугі і марскі пясок. Усё яшчэ жывуць у памяці незабыўныя ўражанні ад пешых пілігрымак, рэкалекцый, фармацыйных сустрэч і інш. Узмоцненыя духоўна, з адноўленай верай і запалам мы вяртаемся да сваіх штодзённых заняткаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця