Лазарук Міхаіл, Логінава Таццяна, Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Лазарук Міхаіл, Логінава Таццяна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі

Памеры: 304 с., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з літаратурай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і творы старажытнай літаратуры, якая вызначалася сур'ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, з перавагай твораў царкоўна-рэлігійнага характару. Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой літаратуры, свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясцовыя летапісы, складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Развіццю пісьменства і літаратуры ў XII—XV ст. садзейнічалі палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у ВКЛ і завяршэнне фарміравання беларускай народнасці са сваёй адметнай культурай. Росквіт беларускай літаратуры наступіў у XVI ст.. Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага княства Літоўскага (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 г., палемічная рэлігійная літаратура)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле