Беларусь, 131 (187) 1920

Беларусь

Штадзенная політычна-эконамічная і літэратурная газэта

131 (187) 1920

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1920-06-20

Рэдактар: Лёсік Язэп

Выдавец: Часовы беларускі нацыянальны камітэт

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларусь — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Мінску (21.10.1919 — 9.7.1920). Рэдактар-выдавец у 1919 Ядвіга Луцэвіч, з 1920 рэдактар Я. Лёсік, выдавец — Часовы беларускі нацыянальны камітэт, з 12.3.1920 прадстаўнік БНК К. Цярэшчанка (Тарэшчанка). Газета лічылася пераемніцай газеты «Звон» (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла з «белымі плямамі» цэнзуры. Развівала традыцыі газеты «Наша ніва», аб'ядноўвала нацыянальныя палітычныя партыі і групоўкі, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі ў этнаграфічных межах беларускага народа. Разнастайныя матэрыялы газеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літаратурных твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — знітоўвала ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры, народнай гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Разнастайныя матэрыялы былі прысвечаны арганізацыі беларускай арміі. Шмат месца газета адводзіла барацьбе за стварэнне беларускіх школ. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыялістычнага крыла аўтарскага калектыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакратычнага сацыялізму. Крыніца: be.wikipedia.org

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле