Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: ЛітРадыё
Выдавецкая сэрыя: ЛітРадыё
Памеры: 00:20:20
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2014 by Уладзімер Арлоў, ЛітРадыё
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.litradio.by
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "Краіна Беларусь" ды іншыя. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў свету. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, "Гліняны Вялес" Таварыства вольных літаратараў і міжнароднай прэміі "Еўрапейскі паэт свабоды".
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Каталёг: Kamunikat.org