Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016-07
Рэдактар: Бастунец А.
Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Copyright © 2016 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак паводле даных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” большасць з прыватных газетаў і часопісаў з'яўляюцца выключна камерцыйнымі праектамі (рэклама, крыжаванкі, мода і свецкае жыццё, “жоўтая” прэса, сад і гарод і г.д.) і пазбягаюць асвятлення грамадска значных тэмаў. Сацыяльныя і палітычныя пытанні асвятляюць не больш за трыццаць з зарэгістраваных прыватных перыядычных выданняў (далей па тэксце – незалежныя СМІ).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі