Сьвітанак, 10 (210) 2016

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (210) 2016

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2016-07-30

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2016 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пры пэўных абставінах маглі б і з танкамі – пашумець шумілінцы любяць. Балазе памеры плошчы перад будынкам раённай адміністрацыі дазваляюць экспэрымэнтаваць з парадамі на любыя густы. 3 ліпеня асабліва не экспэрымэнтавалі – абмежаваліся святочным шэсцем пад назовам «О, Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю!..» Праграма мерапрыемстваў, запланаваных на гэты дзень, зашкальвала сваёй насычанасцю. Акрамя мітынгу ды шэсця – выставы, праекты, конкурсы, атракцыёны, спаборніцтвы, аглядныя палёты на гелікоптэры, турніры, канцэрт, дыскатэка ды абяцаны салют увечары. Святочны дзень распачаўся тэатралізаваным мітынгам на брацкіх могілках. Прафэсійныя вядоўцы, аркестар, запрошаныя, выступоўцы, вайскоўцы з аўтаматамі – усё як мае быць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле