Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2016-05-30
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2016 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ужо некалькі дзён пантонны мост у Бешанковічах не функцыянуе. Яго знесла высокай вадой. Цяпер на пад'ездзе да пераправы вас сустракае невясёлы малюнак – знак “STOP“. Вада ў рацэ сапраўды высокая, якой не было і ўвесну. Вайскоўцы, відаць, аказаліся не гатовымі да хуткага ўздыму вады. Мост сарвала з месца і развярнула ўздоўж ракі. Яго “злавілі”, і цяпер ён стаіць уздоўж Дзвіны, прывязаны да дрэваў. Адно з іх ледзь не вырвала з карэннем. Трэба дзякаваць Богу, што пантоны не знесла ў Прыбалтыку! А такое на маёй памяці ўжо было гадоў дваццаць-дваццаць пяць таму. Тады куплены недзе ў вайскоўцаў пантонны мост добра не замацавалі, і ён паплыў да вусця Дзвіны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка