Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2016-07
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2016 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У бешанковіцкім камсамольскім парку абнавілі помнік камсамольцам, які быў адкрыты тут у савецкія часы 24-га верасня 1970 года да 50-годдзя УЛКСМ. Многія жыхары Бешанковіч ведаюць, што на гэтым месцы першапачаткова стаяў зусім іншы помнік – помнік расейскаму цару Аляксандру І. На п’едэстале меўся надпіс залатымі літарамі на лацініцы: „Поставил граф Ириней Хрептович в память о пребывании на этом месте божественного государя Александра I со своим воинством“. Помнік быў акружаны агароджай з ланцугоў, падвешаных на васьмі гранітных слупах, і быў вышынёй 3 аршыны і 12, 5 вяршкоў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка