Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1988
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 1988 by Гілевіч Ніл
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [9125], [1230]
Люблю глядзець старыя, даваенныя кінафільмы рэвалюцыйнай тэматыкі. Тыя, на якіх або з якімі вырастаў. І некаторыя сучасныя гэтай жа тэматыкі — таксама. Натуральна, аднойчы я павінен быў у сябе ж самога спытаць: чаму? Што мне ў іх падабаецца? І занадта ж прамалінейнае ў некаторых з іх ідэйна-мастацкае рашэнне, і на ілюстрацыйнасць нярэдка хварэюць, і наіўнага ў іх сустракаецца нямала... А вось жа нечым падабаюцца, нечым хвалююць! Адказ акрэсліўся без цяжкасці: падабаюцца вернасцю сацыяльным і маральным ідэалам Кастрычніка, рэвалюцыйнай высакароднасцю іх герояў — змагароў за новы свет і будаўнікоў гэтага свету, падабаюцца чысцінёй іх дум і памкненняў, непадкупнай, непахіснай цвёрдасцю сапраўды камуністычнай жыццёвай пазіцыі.
Беларускія аўтары: Гілевіч Ніл
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB