Народная Воля, 46 (4093) 2016

Народная Воля

46 (4093) 2016

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016-06-17

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2016 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як вядома, у 2017 годзе Беларусь адзначыць адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. У сувязі з гэтым вялікая група выбітных асоб краіны (акадэмікі Радзім Гарэцкі, Генадзь Лыч, Міхась Касцюк, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, члены-карэспандэнты НАН Міхась Мушынскі, Станіслаў Шушкевіч, мастак Мікола Купава і многія іншыя) звярнулася з заявамі да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, у Савет міністраў, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт з шэрагам слушных прапаноў. Ёсць меркаванне, што слаўную дату добра было б адзначыць наданнем імя Францішка Скарыны адной з цэнтральных магістраляў (праспектаў беларускай сталіцы). “На наш погляд, – гаворыцца ў адной з заяў, – у праспект Францішка Скарыны маглі б быць аб’яднаны вуліцы Свярдлова і Маякоўскага або Сурганава і Арлоўская. Таксама мог бы разглядацца варыянт аб’яднання вуліц Маскоўскай і Чкалава або вяртання імя Францішка Скарыны галоўнаму праспекту сталіцы Беларусі ад плошчы Незалежнасці і да выезду з горада ў паўночна-ўсходнім напрамку. У гэтым выпадку назву праспекта Незалежнасці магчыма было б надаць вуліцам Маскоўскай і Чкалава да плошчы Незалежнасці”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле