Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2012
Рэдактар: Дранько-Майсюк Леанід
Выдавец: Палесдрук
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня пісьменніка
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Бароўскі Анатоль
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці страху з хаты… Пасля апоўначы пачало ўсё аціхаць, сцішвацца, а потым і зусім стала ціха, незвычайна ціха. Не ўтрымаўся, зіркануў за акно: нехта, нябачны, як волат-сейбіт кідаў спорныя прыграшчы снегу на палі, дарогі, дахі збудаванняў. Панакідаў шчодры Снегасей столькі, што, мусіць, не прайсці і не праехаць, нават суседнія хаты схаваліся пад гурбамі… (фрагмент)