Бароўскі Анатоль, Замалі мой грэх

Замалі мой грэх

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Дранько-Майсюк Леанід

Выдавец: Палесдрук

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня пісьменніка

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Бароўскі Анатоль

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За акном – цемрадзь. За акном – цішыня... Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася... А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары. У акно кабінета загадчыцы рэанімацыйнага аддзялення Зінаіды Паўлаўны заглядвае цікаўна круглатварая поўня. Яна то ўсміхаецца даверліва, прымружыўшы вейкі, а то і зусім хавае вочы пад ледзь заўважнымі брыўмі... Месячык Зінаідзе сапраўды нагадвае чалавечы твар. І то ўжо ад унутранага стану ці настрою ён здаваўся жаночым ці мужчынскім, вясёлым ці сумным... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Бароўскі Анатоль

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле