Наш Магілёў, 101

Наш Магілёў

Незалежнае грамадска-палітычнае выданне горада

101

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2016-06-10

Рэдактар: Няўрыда Вітольд

Copyright © 2016 by Наш Магілёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Урачыстае адкрыццё выставы "Узнагароды краін свету" з фондаў Тракайскага гістарычнага музея запланавана на 14 красавіка а 16-й гадзіне ў Музеі этнаграфіі. Магілёўцам абяцаюць паказаць больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Большую частку - 31 экспанат - складаюць старыя і новыя ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Выстава рэалізуецца ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Тракайскага гістарычнага музея. Акрамя Магілёва яна будзе экспанавацца ў Гродна, Віцебску, Гомелі, у музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў в. Залессе. Партнёрам выступіла кампанія "Белдзяржстрах".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наш Магілёў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле