Народная Воля, 35 (4082) 2016

Народная Воля

35 (4082) 2016

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016-05-06

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2016 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На жаль, колькасць удзельнікаў Другой сусветнай вайны ўсё змяншаецца. Бо сярэдні ўзрост ветэранаў набліжаецца да 90 гадоў. На пачатак мая ў Беларусі засталося каля 13,7 тысячы ветэранаў. Дарэчы, сярод іх усяго два Героі Савецкага Саюза 92-гадовы Іван Ільіч Кустоў нарадзіўся ў 1924 годзе. Зорку Героя атрымаў зімой 1945 года. Яго рота прарвала нямецкую абарону ў раёне польскага Магнушава, па лёдзе пераправілася праз раку і захапіла плацдарм, які ўтрымлівала да падыходу сваіх. 99-гадовы Васіль Сяргеевіч Мічурын нарадзіўся ў ліпені 1916 года. Зорку Героя атрымаў яшчэ за ўдзел у савецка-фінскай вайне, якая папярэднічала Вялікай Айчыннай. Узвод, у якім служыў Мічурын, адбіў ўсе фінскія атакі, хоць з 15 чалавек у жывых засталіся толькі двое.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле