Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2016-05-01
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2016 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У нашай краіне вельмі моцны культ Найсвяцейшай Панны Марыі, якая вядзе нас да Хрыста. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца месяц май і звязанае з ім маёвае набажэнства. У гэтым месяцы святыні нібы зноў ажываюць. Вернікі збіраюцца каля крыжоў, у дамах і святынях. Супольная малітва аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту: старэйшых асоб і сярэдняе пакаленне, сем’і, моладзь і дзяцей. На працягу ўсяго месяца кожны спявае літанію да Божай Маці на мелодыю свайго жыцця. Можна сцвердзіць, што мы з’яўляемся марыйным народам, а Беларусь становіцца марыйнай краінай, якая змяняе аблічча свету. Пілігрымуючы па нашай зямлі, можна сустрэць мноства святынь, прысвечаных Маці Божай. Нашыя дамы запоўнены абразамі і фігуркамі Панны Марыі. Усё гэта сведчанне таго, што мы ахвяраваны Божай Маці, Яе заступніцтву. Марыя валадарыць у Беларусі. Гэта менавіта Яна вядзе нас да свайго Сына.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця