Весткі й Паведамленьні, 4 (602) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

4 (602) 2016

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2016-04

Выдавец: Беларуска-Амерыканскае Згуртаваньне "Пагоня"

Copyright © 2016 by Весткі й Паведамленьні

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У нядзелю 6 сакавіка на маляўнічым беразе ракі Гудзон у гарадку Осэнінг адбыўся традыцыйны беларускі абрад Гуканьня вясны. Ужо ў каторы раз імпрэза адбылася дзякуючы стараньням Лены і Пятра Рыжых, якім дапамагалі трое іхных сыноў. Спачатку ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай залі мясцовага яхт-клюба, дзе апрануліся ў беларускія народныя строі. Тады выйшлі на бераг ракі і, пасьля тлумачэньняў вядомай знаўцы беларускіх народных традыцыяў Валянціны Якімовіч, пачалі вадзіць карагоды і сьпяваць вясновыя песьні. Пасьля гэтага надыйшла чарга традыцыйных народных гульняў. У канцы абраду ўдзельнікі запісалі на кавалачках паперы свае нядобрыя пачуцьці і цёмныя думкі, ад якіх хацелі б пазбавіцца, і прычапілі тыя паперкі да лялькі-вядзьмачкі. Тады панесьлі тую ляльку да вады і там яе ўтапілі. Нашыя продкі верылі, што такія дзеяньні дазволяюць ім пазбавіцца ад цёмных сілаў, думак і пачуцьцяў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле