Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля = Новая земля = Nowa ziemia

Колас Якуб

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2002

Перакладчык: Гарадзецкі С. i iнш. - на рус. мову; Ч. Сэнюх - на польскуюмову

Мастацкі рэдактар: Шаранговiч Васіль

Выдавец: Беларускі фонд культуры

ISBN: 985-5623-08-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3142]; MiOKB — [8104], [8300], [8780], [9553]

Дадатковая даведка: Уклад. У. Гiлепа, Я. Янушкевiча; Камент. М. Мушынскага, Я. Янушкевiча; Агул. рэд., паслясл. Я. Янушкевiча; Прадм. М. Мушынскага

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, адзін з буйных арганізатараў навукі, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. У мастацкіх творах і шматграннай грамадска-культурнай дзейнасці Якуб Колас паўстае як жывое ўвасабленне духоўнай моцы народа-працаўніка, як зыркі сімвал самаахвярнага, бескарыслівага слугавання Бацькаўшчыне. Неацэнная заслуга Якуба Коласа і яго вялікага паплечніка Янкі Купалы ў тым, што яны як сапраўдныя песняры-прарокі, духоўныя лідэры нацыянальна-вызваленчага руху, дзякуючы свайму таленту, здолелі на поўны голас, але кожны па-свойму, распавесці свету пра Беларусь і яе права заняць «свой пачэсны пасад між народамі».

Беларускія аўтары: Колас Якуб

Каталёг: BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)