У беларускасці наш паратунак...

У беларускасці наш паратунак...

Мікола Гайдук (1931-1998)- асоба і справа

Месца выхаду: Міхалова - Бельск Падляшскі - Беласток

Дата выхаду: 2013

Рэдактар: Глагоўская Лена

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва, Кафедра беларускай культуры Універсітэт у Беластоку

Памеры: 250 с.

ISBN: 978-83-62857-12-8

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3100], [3667]

Ідэя ўшанаваць памяць Міколы Гайдука нарадзілася неяк спантанна. 15 снежня 2011 г. на Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку ў рамках „беларускіх чацвяргоў” адбылася сустрэча з прафесарам Міколам Нікалаевым з Санкт-Пецярбурга, загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі „Беларускі Пецярбург”. Падчас вячэры ў Валянціны і Віктара Шведаў, гартаючы кнігу і слухаючы захапляльных аповедаў нашага госця пра беларусаў у Пецярбурзе ў кампаніі з гаспадарамі, Гражынай і Віктарам Міхеямі, Алегам Латышонкам размаўлялі мы таксама пра беларускі Беласток і носьбітаў беларускай культуры ў ім. I так паўстала думка ўшанаваць памяць Міколы Гайдука. Нагода была не абы якая — набліжаўся 2013 г., а паводле афіцыйных звестак у тым жа годзе прыпадалі б 80 угодкі ад нараджэння Міколы Гайдука! (Уступнае слова, фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)