Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2007-10
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Горад Маклін (McLean) знаходзіцца 12 міляў ад Вашынгтону ў штаце Вірджынія. Маклінскі Грамадзкі цэнтар штогоду ўвосень ладзіць фэстываль, прысьвечаны культуры тае ці іншае краіны або рэгіёну. На сёлетнім фэстывалі былі прадстаўленыя культуры Беларусі, Расеі й Украіны. Арганізатарамі ўдзелу амэрыканскіх беларусаў сталіся Культурна-Адукацыйная Фундацыя імя Орсы-Романо ды вашынгтонскі гурток Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (старшыня Алеся Сёмуха). Праграма фэстывалю складзеная так, каб усім наведнікам, уключна зь дзецьмі, было павучальна, цікава й весела. У адмыслова выдадзенай брашуры сказана, што мэта фэстывалю – „перадаць прыгажосьць і захапленьне славянскімі культурамі Беларусі, Расейскай Фэдэрацыі й Украіны. Кожная з гэтых краін мае сваю ўнікальную славянскую культуру”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус