Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2007-09
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Беларускі Моладзёвы Рух Амэрыкі (БМРА) зарганізаваў 8 верасня пікет у падтрымку маладых актывістаў у Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі. Акцыя сабрала ля будынку ААН каля 20 чалавек пераважна зь Нью Ёрку і ваколіцаў. Падчас пікету быў зачытаны Зварот да моладзі з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка. Удзельнікі акцыі распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. Падчас пікету быў прыняты Зварот да Генэральнага сакратара ААН, які заклікае яго паўплываць на сытуацыю ў Беларусі ды ўзьняць пытаньне яе дэмакратызацыі ў Савеце Бясьпекі ААН. Гэты зварот можа падпісаць кожны жадаючы праз інтэрнэт на сайце БМРА. Праз два тыдні зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус