Свабода (Тут і цяпер), 37/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

37/2007

Дата выхаду: 2007-09-27

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

Гэта здарылася 9 верасня, калі жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў праходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункт пропуску “Новая Гута”. Калі гомельскія мытнікі пра-панавалі маладому чалавеку запоўніць дэкларацыю, ён папрасіў бланк на беларускай мове. Патлумачыў, што не хацеў бы нарабіць памылак у афіцыйным дакуменце па-расейску. Мытнікі ўгледзелі ў гэтым “непадпарадкаванне”, склалі пратакол і накіравалі ў суд. Акурат такі самы інцыдэнт адбыўся на мяжы і ў жніўні, калі Сяргей Сямёнаў ехаў ва Ўкраіну цягніком. За “непадпарадкаванне” суддзя Марына Дамненка аштрафавала Сямёнава на 930 тысяч рублёў. Тым часам справа набыла розгалас. Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч на адной з канферэнцый назваў выпадак з Сямёнавым “нематываваным уціскам беларускай мовы і яе носьбітаў” і нагадаў, што “адказнасці за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле