Свабода (Тут і цяпер), 36/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

36/2007

Дата выхаду: 2007-09-20

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

У сераду патрыёты Беларусі адзначылі Дзень Герба і Сцяга. Гэты Дзень быў усталяваны 19 верасня 1991 году, калі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы — герб “Пагоня” і белчырвонабелы сцяг. Пра тое, як гэта адбывалася, карэспандэнту Радыё Свабода распавёў сябра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных справах Пятро Садоўскі: — Даклад пра сімволіку рабіў Ніл Гілевіч як старшыня камісіі па культуры і адукацыі. Гэта быў бліскучы даклад, калі браць проста па зместу. Але з пункту гледжання псіхалогіі, ён неяк трошкі ўзбурыў нашу маўклівую камуністычную большасць. Гучаў у яго голасе нейкі дакор. I было страшнавата. Я сядзеў і адчуваў, што прапанова не пройдзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле