Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2007-10-07
Рэдактар: Вапа Яўген
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
ISSN: 0546-1960
Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Падышоў да мяне днямі на вакзале ў Кузніцы-Беластоцкай адзін знаёмы і нечакана запытаўся: „Ну, калі там урэшце дэфолт надыдзе?”. Пытанне датычылася гаспадарчых дачыненняў Расіі і Беларусі, якія перажываюць зараз ключавую фазу. З універсітэцкай праграмы эканомікі памятаю, што дэфолт — гэта няздольнасць рабіць у час працэнтавыя і асноўныя выплаты па даўгавых абавязацельствах. Навучаў нас гаспадарчаму курсу, які зваўся тады „палітэканомія”, даволі кваліфікаваны і таленавіты выкладчык (да слова, ягоная жонка была таксама выкладчыцай, але на рэдкасць бяздарнай, напэўна таму пазней стала адным з ідэалагічных перадавікоў). Але, як і бальшыня гуманітарыяў, ваш пакорлівы слуга асаблівым знаўцам эканомікі не з’яўляецца, таму і нататкі гэтыя ёсць хутчэй меркаваннем простага абывацеля. Свайму суразмоўцу на вакзале я шчыра адказаў, што не ведаю, калі прыйдзе той страшны дракон па імені „Дэфолт”, але перакананы, што Крэмль можа досыць хутка абваліць беларускую гаспадарку. Проста крок гэты будзе занадта відавочны і напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі зусім непапулярны для маскоўскай кіруючай наменклатуры. Таму афіцыйная Масква аддае перавагу гульні ў кошкі-мышкі, перыядычна зацягваючы пятлю, а пасля яе паслабляючы. Мэта адна — спакваля выціснуць з сённяшняга беларускага рэжыму максімум у працэсе захопу стратэгічнай нацыянальнай маёмасці. (...)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва