Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-07-02
Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
Copyright © 2007 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
„Белая Русь” ці дэмакратычная Беларусь? На фоне летняй спёкі, летніх адпачынкаў і, адпаведна, палітычнага зацішша, уражвае гарачая, гучная і масавідная кампанія па стварэнню новага грамадскага патрыятычнага аб’яднання „Белая Русь”. І дзіўная рэч: падчас імпрэз новастворанай арганізацыі каналізацыя не рвецца, электрычнасць не выключаецца, сігналаў пра замініраванне не паступае, АМАП не пільнуе ўдзельнікаў на падыходах. Такой свабоды для сваіх сходаў не мела ні адна грамадская арганізацыя, ні адна палітычная партыя ў Беларусі ўжо больш за дзесяць гадоў. Такое магчыма толькі для выбраных. Дык хто ж і чые гэта абраннікі? З якой нагоды? Чаго хочуць і куды крочаць? Якая роля і кім ім вызначана? І ці ўдасца ім яе згуляць? Шэраг прозвішчаў ужо агучаны. Так, кіраўніком сталічнай арганізацыі з’яўляецца Міхаіл Батура, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У склад мінскага грамадскага аб’яднання ўвайшлі намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак, Сяргей Дубовік — дэкан факультэта журналістыкі, Галіна Юргілевіч і Галіна Палянская — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Рэктары і кіраўнікі прадпрыемстваў — на чале астатніх абласных структур.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час