Новы Час, 08/2007

Новы Час

масава-палітычная газэта

08/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-04-30

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2007 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Доўга вагаўся, абіраць ці не дату 1 мая тэмай рэдактарскай калонкі. неяк не адгукалася ні ў душы, ні ў думках. Пра што пісаць? нагадаць пра вытокі? распавесці пра маёўкі часоў барацьбы з самадзяржаўем? азірнуцца на першамайскія святы савецкага ўзору? Спыніцца на сучаснасці? І тут, на асацыяцыях усплыло слоўца з навуковага лексікону — трансфармацыя. Трансфармацыя (перамена зместу і формы) святкавання даты першамая ў кантэксце трансфармацыі палітычных сістэм. 1886 год. Пачатак. Героіка адчаю. Забастоўка рабочых у Чыкага. Мітынгі, маніфестацыі. Узброеная паліцыя. Сутыкненні. Стрэлы. Кроў. Забітыя. Не ад добрага жыцця ўзнікаюць сацыяльныя рухі. Тым больш — масавыя. У 1889 годзе 1 мая рашэннем 1-га (Парыжскага) кангрэсу 2-га Інтэрнацыянала было абвешчана Міжнародным днём салідарнасці працоўных. „Чырвоная зараза” з-за акіяна, з захаду распаўсюджваецца на ўсход, на абсягі Расійскай імперыі. У 1890 годзе Першамай святкуюць рабочыя Варшавы, за імі — Пецярбурга, у 1895 — рабочыя Мінска. У колькасці 40 чалавек на тайным сходзе. Свята — пад забаронай. Свята палітызуецца. Маёўкі на падпольных кватэрах і патаемных лясных палянах трансфармуюцца на ўзлёце рэвалюцыйных хваляў у страйкі і дэманстрацыі. Лозунгі „Далоў самадзяржаўе!”, „Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле