Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2000
Выдавец: Выдавецтва ULA
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары
Copyright © 2000 by Сямён Шарэцкі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1158]
Дадатковая даведка: Сямён Шарэцкі - Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Акадэмік ААН, доктар эканамічных навук, прафесар
1997 год быў пераломным ў гісторыі Беларусі. З гэтага моманту можна казаць пра ўсталяванне жорсткай дыктатуры ў краіне. Ужо цяпер існуе вялікая колькасць выданняў, якія фіксуюць злачынствы ўлады. З'яўляюцца і зборнікі, як напрыклад, "Абаронім наш дом - Беларусь", стваральнікам якога выступіў Сямён Шарэцкі. У кнізе сабраны (1997 – 2000) артыкулы, даклады і заявы, якія сведчаць аб змаганні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і іншых апазіцыйных дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі арганізацый у абарону незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама вяртанне яе на дэмакратычны шлях развіцця. Вярхоўны савет 13 склікання Беларусі ў навейшай гісторыі з'яўляецца апошнім, прызнаным парламентам краіны і на міжнароднай арэне. Разам з яго разгонам пачала ўзмацняцца дыктатура. Артыкулы, сабраныя ў кнізе, таму сведчаннем. (Н. Г.)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH