Кніганоша, 35

Кніганоша

інфармацыйны бюлетэнь

35

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015-12

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў, МГА ЗБС "Бацькаўшчына"

Copyright © 2015 by Кніганоша

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Шаноўны Васіль Аляксеевіч, чытачы ведаюць Вас як аўтара шматлікіх паэтычных кніг. Аднак Вашая новая кніга – «Арабінавая ноч» – складаецца з празаічных твораў. Чаму пасля доўгага перапынку Вы зноў звярнуліся да прозы? – Паэзія насамрэч дамінавала ў маёй творчасці, вынікам чаго з’явіліся некалькі дзясяткаў зборнікаў вершаў як для дарослых, так і для дзяцей і перакладаў. Але гэта не азначае, што я надоўга выракся прозы. Цягам дзесяцігоддзяў працаваў і ў гэтым занадта часапаглынальным жанры, калі-нікалі друкаваўся як празаік у перыядычных выданнях, толькі не выдаваў кніжак. Дарэчы, і сёлета не збіраўся нічога рыхтаваць да друку, хоць і гатоўнасць выдаць «Арабінавую ноч» з’явілася пасля публікацыі двух апавяданняў у адным з леташніх нумароў «Дзеяслова» і трох апавяданняў у «Літаратурнай Беларусі». Я атрымаў нямала добрых водгукаў на іх. Тым часам завяршыў і кароткую аповесць. А жаданне выпусціць кнігу прыйшло спантанна, калі завітаў у канцы лета ў выдавецтва «Кнігазбор»...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Кніганоша

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле