Шарэцкі Сямён, Іх лёсы звязаны з Вільняй

Іх лёсы звязаны з Вільняй

Шарэцкі Сямён

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2002

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Copyright © 2002 by Сямён Шарэцкі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: У кнізе на прыкладзе жыцця некалькіх беларускіх патрыётаў паказаны лёс значнай часткі беларускага народа, якому давялося ва ўмовах двух самых крывавых іншаземных рэжымаў ХХ стагоддзя змагацца за адраджэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы і культуры.

Беларусаў у Вільні складана назваць эмігрантамі, бо тут яны з'яўляюцца прадстаўнікамі карэннай нацыі. Для многіх сёння дадзеная тэрыторыя – гэта прытулак, знойдзены не ў пошуку лепшай долі, а з мэтай зберагчы сябе і сваіх родных. Менавіта тут зараз знаходзіцца і працуе сямён Шарэцкі - старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13 склікання. Сустракаючыся з беларусамі ў Вільні Сямён Георгіевіч піша пра іх лёсы. Нягледзячы на сваё знаходжанне далёка ад Бацькаўшчыны, многія засталіся патрыётамі і сапраўднымі Беларусамі. У кнізе "Іх лёсы звязаны з Вільняй", Сямён Шарэцкі распавядае пра Хведара Нюньку, Ніну Брылеўскую, Кастуся і Лёдзю Шышэі. Аўтар з жалем канстатуе, што зараз на Беларусі выдаецца вельмі мала мемуарнай літаратуры, у якой расказвалася б аб жыцці і дзейнасці канкрэтных людзей. Адсутнасць такой літаратуры збядняе гісторыю народа, якая з`яўляецца апісаннем яго развіцця (асобных падзей, рэлігіі, літаратуры, мастацтва, эканомікі, грамадска-палітычнага ладу і іншых бакоў жыцця). Без апісання жыцця і дзейнасці канкрэтных людзей гісторыя заўжды будзе сухой і бязлікай, калі не сказаць штучнай. (Н. Г.)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уводзіны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Змагар за беларускасць (Хведар Нюнька)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Жыццё для другіх (Ніна Брылеўская)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Арол і чайка (Кастусь і Лёдзя Шышэі)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле