Калубовіч Аўген, Мова ў гісторыі беларускага пісьменства, 1.

Мова ў гісторыі беларускага пісьменства

факсымільнае выданьне

Калубовіч Аўген

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2015

Выдавец: Беларускія Ведамасьці

ISBN: 978-83-935476-2-3

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Факсімільны друк з выданьня: Мюнхэн–1974-1975–Лёндан. Прадмова да факсіміле і выдавец Зянон Пазьняк

Аўген Калубовіч (Kаханоўскі) – вядомы беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык і публіцыст – нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павету Магілёўскай вобласьці. У 1930 годзе асуджаны на тры гады сталінскага канцлягеру за беларускі патрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру, працаваў настаўнікам. У гады Другой Сусьветнай вайны быў у Менску, уваходзіў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады, удзельнічаў у Другім Усебеларускім Кангрэсе (1944 г.). Пасьля вайны – у эміграцыі. Быў прэм’ерам ураду БНР, выдаваў беларускія часопісы, займаўся літаратурай і навуковадасьледчыцкай дзейнасьцю, друкаваў кнігі. Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Кліўлендзе (ЗША). (з Прадмовы выдаўца факсіміле, Зянон Пазьняк, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле