Месца выхаду: Вільня
Выдавецтва/ друкарня: ULA
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка
Copyright © by Сямён Шарэцкі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1157]; EEDC — [975]
Сыгнатура: XIV.2.ŠAR
Гэтая кніжка – вынік роздумаў чалавека, які за апошнія пятнаццаць гадоў прайшоў немалы шлях уласнае эвалюцыі: ад сьпікера парламанту і паплечніка Аляксандра Лукашэнкі, праз ваганьні і непасьлядоўнасьць у час дзяржаўнага перавароту 1996 г., да палітычнага эмігранта. Перабіраючы магчымыя варыянты чыньнікаў кансалідацыі беларусаў, С. Шарэцкі прыходзіць да высновы, што адзінай асновай для аб`яднання можа стаць толькі нацыянальная ідэя. А тут здольная дапамагчы багатая і арыгінальная гісторыя беларусаў, якая доўгі час фальсыфікавалася. Часам аўтар зьвяртаецца да досыць вядомых гістарычных фактаў, але падае іх у сваёй інтэрпрытацыі, з асабістымі ацэнкамі. Аўтар сам прызнаецца, што пры напісаньні кнігі ён не стрымаўся ў праяве сваіх эмоцый. Асаблівую ўвагу палітык надае небясьпецы расійскага шавінізму. Прыкладам праяўленьня расійскага шавінізму з боку кіруючых колаў Расійскае Фэдэрацыі, паводле Шарэцкага, стала падтрымка імі Лукашэнкі спачатку на прэзыдэнцкіх выбараў, а потым ужо ў час дзяржаўнага перавароту лістападу 1996 г. Але аўтар не шукае толькі новых падставаў для разгубленасьці беларусаў ды траўмаваньня іхнай сьвядомасьці. С. Шарэцкі сьцвярджае, што беларусам ёсьць чым ганарыцца.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC