Новы час, 48 (465) 2015

Новы час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

48 (465) 2015

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015-12-18

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2015 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Яшчэ адзін год адлічвае апошнія дні. Для кожнага ён быў свой. Добры ці дрэнны, але свой. Для кагосьці гэта быў год суцэльнага расчаравання. А хтосьці запомніць яго як час дасягнутых мэтаў. Мы пасталелі яшчэ на адзін год. Магчыма, паразумнелі ці наадварот страцілі розум ад шчасця. Сталі больш чуллівымі да чужой бяды ці зусім зачарсцвелі. Мы пражылі гэты год. Магчыма, не так, як хацелася, а можа лепш, чым марылася. Мы заглядаемся ў новы 2016 год і спадзяемся, што ён будзе хаця б не горшы. Кожны раз напрыканцы года мы становімся крыху дзецьмі і хочам верыць, што з апошняй секундай старога года мы адчынім дзверы ў казку, якая застанецца з намі назаўсёды.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле