Месца выхаду: London
Дата выхаду: 1973-10
Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
Выдавец: Marian House
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); SKARYNA — Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, 37 Holden Road, London, N12 8HS United Kingdom (папяровы асобнік)
„Божым Шляхам” – часопіс беларускае рэлігійнае думкі выдаваўся беларускім грэка-каталіцкім духавенствам у Парыжы ў 1947-1957 гадох і ў Лёндане ў гадох 1957-1980 на беларускай мове. Выйшаў 151 нумар. Рэдактарамі й аўтарамі бальшыні публікацыяў былі айцы: Часлаў Сіповіч, Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Аляксандар Надсан. Асьвятляў пытаньні гісторыі хрысьціянства, рэлігійных адносінаў у Беларусі ды ўзаемазалежнасьці рэлігіі, культуры й нацыянальнае сьвядомасьці ў разьвіцьці беларускага народу. Асэнсоўвалася роля хрысьціянскіх асьветнікаў, царкоўных дзеячаў, заснавальнікаў айчыннага кнігадрукаваньня. Друкаваліся творы беларускіх пісьменьнікаў. Пад рубрыкай Беларуская хроніка падаваліся весткі пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў БССР (з акцэнтам на праявы моўнай асыміляцыі), пра рэлігійна-царкоўнае жыцьцё Беларусі, пра дзейнасьць беларускіх асяродкаў на эміграцыі, у тым ліку Беларускай Бібліятэкі й Музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане, Англа-Беларускага Навуковага Таварыства, Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы)
Каталёг: Kamunikat.org | Скарынаўка
Пэрыёдыка: Божым Шляхам