Глуская панорама, 1-2 (28-29) 2008

Глуская панорама

Общественно-политическая газета

1-2 (28-29) 2008

Месца выхаду: Глуск

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Кирин Игорь

Copyright © 2008 by Глуская панорама

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Укрыніцах упамінаецца з другой паловы ХV стагоддзя. У сярэдзiне ХV стагоддзя паўночнай часткайГлускай воласці і старым Глускам (пазнейшы Глуск Пагарэлы) валодаў С.Ю. Гальшанскi, а цэнтрам уладання І.Ю. Гальшанскага стала паселішча Глуск Дубровіцкi, на якім пазней узнік сучасны Глуск. Яго сын, князь Юрый Гальшанскi Дубровіцкі, заснаваў на гэтым месцы драўляны Глускі замак, а ў 1525 г. атрымаў ад вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта I Старога прывiлей праводзіць у Глуску кірмашы. У 15б0 г. Глуск дастаўся Настассі Юр'еўне (удава князя К.І. Заслаўскага) і яе сястры Соф'і (жонка князя А.І. Палубiнскага) Гальшанскім, якія падзялілі замак, мястэчка і навакольныя вёскі папалам. Пазней Глуск быў падараваны Хадкевiчам, з 15б8 г. Я. Хадкевіч меў тытул "графа на Шклове, Быхаве, Мышы i Глуску". Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела 1565 - 66 г.г. Глуск увайшоў у Новагародскі павет, у 1571 г. у ім 124 дамы і 12 крам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Глуская панорама

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле