Стэфановіч Валянцін, Кухня TV, Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2015-05-26

Editor: Стэфановіч Валянцін

Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна

Book Series: Кухня TV

Category: Video

Copyright © 2014-2015 by Праваабарончы цэнтр Вясна

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мэта дакумента заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і роўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама стаўленні з павагай да іх годнасці. На сённяшні момант 158 краін падпісалі Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў, яшчэ 141 дзяржава ратыфікавала яе, а Беларусь пакуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая да гэтага часу не падпісала і не ратыфікавала гэты міжнародны дакумент. Новы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны пытанню дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю. У ім прынялі ўдзел дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, адзін з заснавальнікаў і каардынатар праектаў арганізацыі Сяргей Драздоўскі, а таксама намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

www.spring96.org



Video: Кухня TV

Belarusian publishers: Праваабарончы цэнтр Вясна

Publishing series: Кухня TV

Catalog: Kamunikat.org