Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2015-03-04
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Справы Бяляцкага
Катэгорыя: Правы чалавека; Відэа
Copyright © 2009-2015 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Навучанне на філалогіі Гомельскага ўніверсітэту паспрыяла далейшаму кшталтаванню Алеся, усведамленню ім сваёй беларускасці, пошуку аднадумцаў. Менавіта ў гэты час адбываюцца сустрэчы з асобамі, якія паўплывалі на лёс Бяляцкага. Захапленне беларушчынаю, якая становіцца сэнсам жыцця, прывяло да актыўнага ўдзелу ў падзеях сярэдзіны і канца 1980-ых, якія завяршыліся аднаўленнем незалежнасці Беларусі.

Відэа: Справы Бяляцкага
Беларускія аўтары: Бяляцкі Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Каталёг: Kamunikat.org