Intex-Press, 26 (1071) 2015

Intex-Press

Час праўдзівых навін

26 (1071) 2015

Месца выхаду: Баранавічы

Дата выхаду: 2015-07-01

Рэдактар: Янушкевіч У.

Выдавец: ООО «Издательский дом «Интекс-пресс»

Copyright © 2015 by ООО «Издательский дом «Интекс-пресс»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.intex-press.by

Баранавіцкі актывіст 7 ліпеня атрымаў адказ з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на сваю скаргу, якая тычылася забароны правядзення пікета баранавіцкімі ўладамі. Вышэйшая судовая інстанцыя краіны не знайшла парушэнняў у рашэнні гарвыканкама. Нагадаем, што летась Сяргей Гоўша звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць 10 снежня правядзенне пікета на ўгодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека. Папярэдне праваабаронца заключыў дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на прыборку тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства і з медыцынскай установай. А вось міліцыю аб маючым прайсці мерапрыемстве, згодна з заканадаўствам, павінны былі азнаёміць чыноўнікі з выканкама. Тым не менш баранавіцкія ўлады не далі дазволу на правядзенне пікета, бо, па словах Сяргея Гоўшы, ён не прадаставіў копію дамовы з міліцыяй. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а таксама Брэсцкі абласны суд, куды звяртаўся Гоўша са скаргамі на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама, прынялі бок мясцовай ўлады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Intex-Press

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле