Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015-06
Рэдактар: Макоўская А., Шыдлоўская Н.
Выдавец: МГА ЗБС "Бацькаўшчына"
Copyright © 2015 by МГА ЗБС "Бацькаўшчына"
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
За што мы любім фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak (сёлета назва прапісваецца менавіта такім чынам)? Апроч таго, што ён дае ўяўленне пра тое, “хто ёсць хто ў беларускай рэкламе”, фестываль застаецца адной з самых яскравых падзеяў лета. Перад шостым ,.!adnak’ам, традыцыйна арганізаваным кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам marketing.by, паўсталі новыя выклікі. Фестываль праводзіўся ўжо пяць разоў, і як бывае часцяком у такіх выпадках, любое мерапрыемства можа пачаць прабуксоўваць. ,.!adnak жа гэтага лёсу паспяхова пазбег.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце