Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2015-06
Copyright © 2015 by За правы чалавека
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па дапамогу зьвярнулася шматдзетная сям’я з аграгарадка Стаі Лепельскага раёну – Надзея і Дзяніс Свабода з трыма маленькімі дочкамі Валерыяй, Алінай і Міланай. Паводле пазоўнай заявы кіраўніцтва СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат» ім прапануюць зьехаць з займаемага жылога дому. Апошняе паседжаньне раённага суду адбылося 29 траўня, прыняцьце рашэньня адкладзенае. Сям’ю з малымі нельга проста выселіць на вуліцу. Хоць па законе, калі ніводзін з бацькоў не працуе ў гаспадарцы, памяшканьне трэба вызваліць. Тым больш што «Заазер’ю» патрэбныя мэханізатары, жывёлаводы, спэцыялісты, і тут існуе чарга маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: За правы чалавека