Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2014-09
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Copyright © 2014 by Лідскі Летапісец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лі́дскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Ліда. У Лідскі павет уваходзіла тэрыторыя Лідскага гродавава, Бярштанскага, Васілішкаўскага, Дубскага, Каняўскага, Навадворскага, Радунскага і Стокліскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Станам на 1790 год у складзе павета было 16 гарадоў і мястэчак. Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні». Пасля далучэння да Расійскай імперыі заходне-беларускіх і літоўскіх земляў Лідскі павет уваходзіў у склад спачатку Слонімскай, потым Літоўскай, затым Гродзенскай губерні. У 1842 г. Лідскі павет адыйшоў да Віленскай губерні.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лідскі Летапісец