Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2015-03
Copyright © 2015 by Праваабарончы веснік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Быхаве адзначылі 145 гадавіну з дня нараджэння “кіраўніка сусветнага пралетарыята” Уладзіміра Леніна правядзеннем урачыстага мітынга. Як паведамляе інтэрнэт-сайт раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, у ганаровым мітынгу каля яго помніка прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь. На размешчаных на сайце “Маяка Прыдняпроўя” фотаздымках добра бачна, што ў праводзімым быхаўскімі камуністамі мерапрыемстве па ўшанаванню свайго правадыра прынялі і дзеці – піянеры, якія стаялі ў ганаровай варце каля помніка Леніну.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Магілёў)