Месца выхаду: Брэст
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Брэсцкі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут імя А. С. Пушкіна
Copyright © 1993 by Генадзь Праневіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў — з'ява цэласная, сістэмная, адзінства якой абумоўлена цэлым шэрагам агульных тыпалагічных заканамернасцяў і перадумоў, і разам з тым унутрана супярэчлівая, разнастайная ў сваім нацыянальным шматквецці, змесце і формах мастацкага ўвасаблення. Калі фарміраванне новага літаратурнага напрамку вызначалі, бадай што, агульны палітычны і культурны ўздым, этнічна-духоўная роднасць славянскіх народаў, працэсы палітычнага і нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння і складвання нацый, рост нацыянальнай свядомасці, дык характар і накіраванасць гэтых працэсаў адносна розных літаратур істотна адрозніваліся, працякалі з рознай ступенню інтэнсіўнасці і ў розныя прамежкі часу.
Беларускія аўтары: Праневіч Генадзь
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор