Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2015-03
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Copyright © 2015 by Дзвінскі Ўзгорак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Як распавяла «Салідарнасці» прадпрымальніца Святлана Ваяводзіна, 17 сакавіка да яе гандлёвым пункце ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Еўропа» прыйшлі прадстаўнікі ІМПЗ і АБЭЗа, якія заявілі, што канфіскоўваюць тавар з-за адсутнасці суправаджальных дакументаў. На запэўніванні жанчыны, што ўсе неабходныя дакументы знаходзяцца як раз у інспекцыі па падатках і зборах, яе прадстаўнікі не адрэагавалі. Выклікалі панятых, пачалі вопіс сканфіскаванай маёмасці. Святлана скарысталася момантам і ўцякла ў раённую падатковую, каб высветліць на якой падставе канфіскуецца яе маёмасць. З яе слоў, начальніца ІМПЗ заявіла, што яе супрацоўнікі дзейнічаюць у рамках закона.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі Ўзгорак