Юбілейка, 1 (63) 2015

Юбілейка

інфармацыйны бюлетэнь

1 (63) 2015

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2015-01

Рэдактар: Гендзель Таццяна

Выдавец: Суполка “Усход-2” гарадской арганізацыі Партыі БНФ

Copyright © 2015 by Юбілейка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Месца правядзення – ужо знаёмая берасцейцам пляцоўка «Дзедзіча» па вуліцы Маякоўскага, 46. Сутнасць заключаецца ў тым, каб усе ахвотныя даведаліся пра тое, як забаўляліся і бавілі час беларусы ў безінтэрнэтны час. «Любоўны гармідар» пачнецца з імправізаванай «латарэі» – будзе адбывацца фармаванне пар з тых, хто прыйшоў асобна, бо беларускія танцы - занятак парны. Далей пройдуць майстар-класы па традыцыйных танцах, якія будуць чаргавацца з актыўнымі народнымі гульнямі. Пасля майстар-класаў будзе абрана пара, якая лепш за ўсіх засвоіла мастацтва беларускага танца. У свабоднай і нязмушанай абстаноўцы берасцейцы змогуць далучыцца да традыцыйнай культуры ў яе сучасных праявах, а таксама паслухаць сапраўдную беларускую дуду.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Юбілейка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле